Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Мінсктранс» пахваліўся новымі тралейбусамі-гігантамі, у каментарах людзі пачалі пісаць пра праблемы гарадскога транспарту. Якія?
  2. На першую палову аўторка абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі праз замаразкі
  3. «Знаю людей, которые купили себе квартиры». Как беларусский райцентр стал «игрушечной столицей» — а потом потерял это звание
  4. Макс Корж сказаў адну са сваіх самых доўгіх антываенных прамоваў на канцэрце ў Франкфурце
  5. Цэны на некаторыя прадукты ў Беларусі рэзка падскочылі, але сёе-тое і патаннела. Якія тавары змянілі цану наймацней
  6. Трагічна загінула суўладальніца найбуйнейшага беларускага медыцынскага бізнесу ў Польшчы Наталля Борухава
  7. «Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі
  8. «Мы уже предупредили об этом Лукашенко». Киев может ввести санкции против беларусских мобильных операторов
  9. Жыхары вёскі паскардзіліся на закрыццё адзінай прадуктовай крамы, улады абвінавацілі іх у тым, што яна была стратная
  10. «Ну што, пабудавалі яны гэты плот… Убухалі сотні мільёнаў». Лукашэнка пракаментаваў інцыдэнт на мяжы з Латвіяй
  11. Прадстаўнік NATO назваў лічбы расійскіх страт ва Украіне за мінулы месяц
  12. «Можа, і вайны ўнікнуць удасца». Лукашэнка загаварыў пра супрацоўніцтва з Літвой і Польшчай
  13. «Тигров кормить было нечем?» Белгосцирк ищет полтора десятка работников, в том числе через Threads
  14. Трамп заклікаў Украіну змяніць прэзідэнта. Зяленскі адказаў на гэта сваёй прапановай
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.